«Нашы вайскоўцы — гэта самае галоўнае, што ў нас ёсць» — Зяленскі пракаментаваў сітуацыю ў Аўдзееўцы
Прэзідэнт Украіны падчас візіту ў Мюнхен пракаментаваў інфармацыю пра сітуацыю ў Аўдзееўцы на Данецкім напрамку.
Фота: Dmytro Smoliyenko / Ukrinform/Future Publishing via Getty Images
Ён заявіў, што ўкраінскія вайскоўцы «гераічна абараняюць стратэгічныя рэчы, лагістычныя шляхі, якія могуць прывесці ворага да прасоўвання наперад».
Зяленскі адзначыў, што «дэталёва разумее, што адбываецца» ў горадзе, пастаянна кантактуе з ваенным кіраўніцтвам.
«Я не буду гаварыць, якія яны новыя падыходы прымяняюць. Іх задача рабіць усё, каб абараніць нашых людзей. Гэта галоўны сігнал ад мяне. Нашы вайскоўцы — гэта самае галоўнае, што ў нас ёсць, і гэта самае галоўнае наша зброя», — заявіў Зяленскі.
Раней вайскоўцы на месцах казалі, што з амаль акружанага на той момант умацаванага раёна «Зеніт» іх ніхто не выводзіў, а выбіраліся самі, як маглі, са стратамі.
Камандаванне УСУ казала, што ім было прынятае рашэнне пакінуць «Зеніт» арганізавана.
Чытайце таксама:
Украінская армія, імаверна, выходзіць з Аўдзееўкі
Расія накіравала ва Украіну значна менш людскіх і матэрыяльных рэсурсаў, чым патэнцыйна магла б
Расійскія войскі перарэзалі чыгуначную лінію ў цэнтры Аўдзееўкі — аналітык Bild