БЕЛ Ł РУС

Тры гады калоніі Ігару Ледніку прызначыла суддзя Таццяна Шоцік

20.02.2024 / 12:51

Nashaniva.com

Палітвязень меў інваліднасць другой групы праз праблемы з сэрцам. У зняволенні стан здароўя Ігара Ледніка істотна пагоршыўся, яму была зроблена аперацыя на страўнікава-кішачным тракце.

Згодна з матэрыяламі справы, Леднік прадставіў для публікацыі ў адзін з часопісаў артыкул з загалоўкам «Міжнародна прызнаны нейтралітэт Беларусі — гарантыя бяспекі ў рэгіене АБСЕ». У ім ўтрымліваліся «загадзя ілжывыя звесткі, якія ганьбяць і зневажаюць гонар і годнасць Лукашэнкі, злучаныя з абвінавачваннем у асабліва цяжкіх злачынствах, у тым ліку супраць бяспекі чалавецтва».

Таццяна Шоцік вядомая сваімі палітычна матываванымі прысудамі. Яна ўзначальвала працэсы па справе футбаліста Васіля Хамутоўскага, музыкі Аляксандра Кухарэнкі, экс-адваката Андрэя Мачалава. Таксама яна асудзіла мінчука да трох месяцаў арышту за надпіс «Нет войне» на плоце, піша «Вясна».

Ігар Леднік памёр у магілёўскай калоніі. Яму было 63 гады. Гэта пятая смерць палітвязняў у калоніях і турмах (Вітольд Ашурак, Мікалай Клімовіч, Алесь Пушкін, Вадзім Храсько).

@nashaniva У беларускай турме памёр яшчэ адзін палітычны вязень #беларусь #новостибеларусь #беларусьновости #политзаключенные #бобруйск #навіныбеларусі #милициябеларуси #нашаніва ♬ Sad Music - Max-Music

Чытайце таксама:

У турме памёр палітвязень Ігар Леднік

«Ціхі чалавек з мяккім голасам». Хто тыя суддзя і пракурор, якія адправілі ў калонію блогера Клімовіча — палітвязня, які памёр за кратамі

Суддзю, які асудзіў Ашурка і Аўтуховіча, прызначылі ў Вярхоўны суд 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула