У QIWI Банка адклікалі ліцэнзію ў Расіі. Ці будзе працаваць сэрвіс плацяжоў у Беларусі
Цэнтрабанк Расіі 21 лютага адклікаў ліцэнзію ў QIWI Банка. Сярод названых прычын — парушэнні патрабаванняў у галіне процідзеяння легалізацыі атрыманых злачынным шляхам даходаў, а таксама фінансаванне тэрарызму, піша Office Life.
Па ацэнцы расійскага рэгулятара, праца QIWI Банка «характарызавалася ўцягнутасцю ў высокарызыкоўныя аперацыі»: разлікі паміж фізічнымі асобамі і ценявым бізнесам, праводзіліся пераводы на карысць крыптаабменнікаў, нелегальных анлайн-казіно, букмекерскіх кантор.
Як толькі гэта тлумачэнне было апублікавана, кампанія заблакавала папаўненне кашалькоў і вывад з іх сродкаў.
У Беларусі кампанія «ОСМП БЕЛ», якая зʼяўляецца аператарам плацяжоў сэрвісу QIWI, адказвае, што «нікому нічога не блакуе», але «калі ў вас ёсць абмежаванні, то гэта — з боку QIWI Банка». Кліентам прапануюць сачыць за афіцыйнай інфармацыяй, якая будзе размешчана на сайце.
У Нацыянальным банку з нагоды праблем з сэрвісам QIWI ў Беларусі параілі звяртацца ў Банк Расіі, піша Office Life.
Чытайце таксама:
Эквадор здаўся ў бананавай вайне. Ён адмовіўся ад паставак вайсковай тэхнікі Украіне
Беларусь павялічвае экспарт солі ў Польшчу, нягледзячы на санкцыі
Raiffeisen Bank прадае сваю маёмасць арабам і сыходзіць з Беларусі