Рада ЕС зацвердзіла 13-ты пакет санкцый супраць пуцінскага рэжыму
Новыя абмежаванні ў асноўным накіраваны супраць расійскай ваеннай прамысловасці і звязаных з ёю асоб і арганізацый — у тым ліку тых, хто дапамагае ў абходзе санкцый або пастаўках зброі ў РФ з КНДР.
Акрамя таго, пашыраецца спіс тавараў, забароненых для экспарту ў Расію — у асноўным гэта кампаненты для распрацоўкі і вытворчасці дронаў, піша Deutsche Welle.
Пад санкцыі таксама патрапяць прадстаўнікі судовай улады і ўдзельнікі незаконнай дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей.
Увогуле санкцыі ў рамках 13-га пакета ўводзяцца яшчэ супраць 106 фізічных і 88 юрыдычных асоб.
Чытайце таксама:
Вялікабрытанія ўвяла санкцыі супраць двух беларускіх прадпрыемстваў
Як беларусы дапамагалі аснашчаць расійскую вайсковую машыну заходнім абсталяваннем