БЕЛ Ł РУС

Тэрмін падачы падатковай дэкларацыі працягнулі на адзін дзень

1.03.2024 / 13:13

Nashaniva.com

Тэрмін падачы падатковых дэкларацый фізічнымі асобамі ў Беларусі падоўжаны да 1 красавіка, г.зн. на дзень. Зрабілі гэта праз тое, што 31 сакавіка сёлета выпала на нядзелю, распавёў начальнік Галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб Міністэрства падаткаў і збораў Андрэй Кавалеўскі ў прэс-цэнтры Дома прэсы.

Падаваць дэкларацыю абавязаныя тыя, хто прызнаны падатковым рэзідэнтам Беларусі ў 2023 годзе і атрымаў даходы за мяжой. Гэта значыць усе, хто пражываў на тэрыторыі Беларусі 183 дні і больш незалежна ад грамадзянства.

Замежнымі крыніцамі даходу лічацца любыя сродкі, атрыманыя за мяжой. Гэта заробак, узнагароджанне за працу, бізнэс-дзейнасць за мяжой, працэнты па замежных рахунках, выйгрышы ў замежных казіно, уключаючы анлайн-казіно.

У пералік уключаны таксама падарункі ад фізічных асоб на суму, якая перавышае 9338 рублёў, і продаж маёмасці.

Заплаціць падаходны падатак трэба будзе не пазней за 3 чэрвеня.

Чытайце таксама:

Падатковая паклала вока на чаявыя, якія кліенты пакідаюць у кавярнях

Ад заўтра сілавікі змогуць блакаваць грашовыя пераводы і займеюць пастаянны доступ да банкаўскай інфармацыі беларусаў

Падатковая анансавала праблемы для беларускіх блогераў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула