У Мінскім раёне мужчына капаў каналізацыю ў прыватным доме — яго засыпала грунтам
У вёсцы Серафімава ў Мінскім раёна засыпала грунтам мужчыну 1986 года нараджэння, піша БелТА.
Паведамленне аб абвальванні грунту пры правядзенні земляных работ па ўладкаванні каналізацыі на тэрыторыі прыватнага дома ў МНС паступіла 2 сакавіка.
Ратавальнікі дасталі загінулага з-пад грунта на глыбіні каля 3 метраў.
Чытайце таксама:
У Мінску хлопчык захрас па пояс у гразі
У Слаўгарадзе фура збіла машыну хуткай дапамогі
Чацвера білі, а трое здымалі на тэлефон. Дзяўчынка з-пад Мінска стала ахвярай булінгу