ГУР Украіны сцвярджае, што ўзламала сайт Мінабароны Расіі
Удалося атрымаць доступ да софтаў, шыфраў, сакрэтных дакументаў, паведаміла прэс-служба Галоўнага ўпраўлення разведкі Украіны.
Размова ідзе аб загадах, справаздачах, распараджэннях, дакладах і іншых дакументах, якія цыркулявалі паміж 2000 структурных адзінак сілавога ведамства Расіі, піша ГУР.
«Атрыманая інфармацыя дазваляе ўстанавіць поўны змест сістэмы расейскага Мінабароны і яго звёнаў.
Аналіз атрыманых дадзеных таксама дапамог ідэнтыфікаваць генералітэт, іншых высокіх кіраўнікоў структурных падраздзяленняў МА РФ, а таксама намеснікаў, памочнікаў, спецыялістаў — усіх, хто выкарыстоўваў софт для электроннага дакументазвароту пад назвай «бюракрат»», — гаворыцца ў паведамленні ГУР Мінабароны Украіны.
Чытайце таксама:
У ЗША хакеры выкралі ДНК-звесткі ўжо амаль 7 мільёнаў чалавек