Што вядома пра затрыманых архітэктараў?
На некаторых завялі крымінальныя справы.
Пратэсты на праспекце Незалежнасці. Фота: Wikimedia Commons
Суразмоўцы «Нашай Нівы» казалі пра 40 затрыманых архітэктараў, а разам з членамі іхніх сем’яў лічба даходзіла да 70 чалавек.
Па ўдакладненых звестках, затрымліваліся не толькі архітэктары, але і іншыя праекціроўшыкі, што тлумачыць вялікую лічбу затрыманых.
Сярод пацверджаных «Нашай Нівай» асобаў, затрыманых у рэйдах з 14 па 16 лютага, трое мужчын пераведзены ў СІЗА №1 у межах крымінальнай справы паводле артыкула 342 КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».
Яшчэ двое праекціроўшыкаў атрымалі па 7 і 15 сутак і ўжо выйшлі на волю. Лёс яшчэ адной архітэктаркі, затрыманай 14 лютага, дагэтуль невядомы.
У час рэйду ў той жа дзень таксама былі затрыманая сястра аднаго з архітэктараў і жонка іншага. Яны таксама ўрэшце былі вызваленыя.
Калі вы ведаеце пра тое, што здарылася, больш, пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ ці на nivanasha@proton.me. Або любому рэдактару ці журналісту «Нашай Нівы», якога ведаеце асабіста.
Чытайце таксама:
У Мінску затрымалі каля 40 архітэктараў
Беларуска пераехала ў Грэнландыю, каб працаваць архітэктаркай. Як яно там?
Каб здаць выдуманы прадмет, мы на поўным сур’ёзе праглядалі РэнТБ — выпускнік БНТУ