БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік разведкі Малдовы заявіў пра планы Расіі перашкодзіць яе ўступленню ў ЕС

6.03.2024 / 14:39

Nashaniva.com

Расія плануе гібрыдную атаку на Малдову з мэтай падарваць яе план па ўступленні ў Еўрасаюз, заявіў дырэктар Службы разведкі і бяспекі краіны Аляксандру Мусцята, піша РБК.

Прыхільнікі Расіі падчас акцыі пратэсту супраць кіроўнай партыі, што заклікаюць да датэрміновых выбараў і адстаўкі прэзідэнта Маі Санду. Фота: Aurel Obreja / AP

Кампанія, са слоў Мусцяты, будзе ўключаць у сябе «беспрэцэдэнтны ўзровень інтэнсіўнасці дзеянняў Расіі». Малдаўскія ўлады выявілі інфармацыю, якая пацвярджае намер Масквы сарваць прэзідэнцкія выбары і рэферэндум аб уступленні Малдовы ў ЕС, заявіў ён.

Прэзідэнцкія выбары пройдуць у Малдове ў канцы 2024 года. На іх кіраўнік дзяржавы Мая Санду мае намер балатавацца на другі тэрмін.

Рэферэндум па пытанні ўступлення Малдовы ў Еўрасаюз Санду ініцыявала ў снежні 2023 года, калі абвясціла аб сваім вылучэнні на новы тэрмін. Краіна стала кандыдатам у члены ЕС у чэрвені 2022 года. 14 снежня 2023 года Брусэль вырашыў пачаць з Кішынёвам перамовы аб сяброўстве.

Мусцята абвінаваціў расійскі бок у планах правесці такую кампанію цягам наступных двух месяцаў. Масква, з яго слоў, мае намер падтрымліваць прарасійскія пратэсты, у прыватнасці, з выкарыстаннем сацсетак, а таксама аказваць садзейнічанне Прыднястроўю.

У Прыднястроўі ў канцы лютага прайшоў першы за 18 гадоў З'езд народных дэпутатаў усіх узроўняў, дзе, у прыватнасці, была прынятая дэкларацыя са зваротам да расійскіх Савета Федэрацыі і Дзярждумы.

Удзельнікі з'езду звярнуліся да парламента «з просьбай аб рэалізацыі дыпламатычных мер па абароне Прыднястроўя ва ўмовах узмацнення ціску Малдовы». 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула