БЕЛ Ł РУС

«ФСБ забрала тэлефон у мамы». Сын забітага ў Карэліі беларуса расказаў, што адбываецца

7.03.2024 / 11:24

Nashaniva.com

6 сакавіка 2024 года ў горадзе Аланец у расійскай Карэліі пры пакуль незразумелых абставінах быў забіты беларус Мікалай Аляксееў. Расійскія СМІ паведамляюць, што яго пры затрыманні забілі супрацоўнікі ФСБ.

Мікалай Аляксееў (справа) у 2020

Адзін з сыноў Мікалая пацвердзіў смерць бацькі.

Уладзь распавёў, што яго маці — жонка актывіста, — зараз паехала ў морг. Тэлефон у яе адабрала ФСБ.

«У таты чацвёра дзяцей. Я — яго поўная копія. І быў яго любімчыкам. Мы з ім заўсёды былі разам, — кажа Уладзь. —

Тата быў выдатным чалавекам. Ён не мог у кагосьці стрэліць. Ëн быў глыбокім вернікам, пастаянна маліўся. Мы з ім разам у храм хадзілі».

Па словах сына, апошнім часам Мікалай Аляксееў працаваў на вахце.

Чытайце таксама:

Што вядома пра беларускага актывіста Мікалая Аляксеева, якога ў Карэліі забіла ФСБ

У Карэліі ФСБ забіла беларуса. Яго западозрылі ў падрыхтоўцы дыверсіі

«Адкрыў агонь па супрацоўніках спецслужбаў». ФСБ агучыла сваю версію забойства Мікалая Аляксеева

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула