Шаранговіч упершыню ў кар'еры набраў чатыры балы за матч і прызнаны першай зоркай гульні
Ягоны «Калгары» выйграў у гасцях у «Тампы» ў матчы Нацыянальнай хакейнай лігі з лікам 6:3. Ягор закінуў дзве шайбы і аддаў дзве галявыя перадачы.
Ягор Шаранговіч. Фота: twitter.com/NHLFlames
Ягор гуляў у цэнтры першага звяна. Яго партнёрамі сталі Жанатан Юбердо і Мэт Караната. Шаранговіч (Sharky) закінуў на 27-й і 29-й хвілінах.
Як вынік, Шаранговіча прызналі першай зоркай матчу. Ён упершыню ў кар'еры набраў за матчы 4 балы (2+2).
У сезоне ў Ягора ў 62 гульнях 45 выніковых дзеянняў (25 закінутых шайбаў і 20 галявых перадачаў).
«Калгары» з 67 баламі ў 62 паядынках займае 9-е месца ў Заходняй канферэнцыі. Адставанне ад зоны плэй-оф складае шэсць балаў. Да канца рэгулярнага чэмпіянату — 20 гульняў.
Чытайце таксама:
Расійскіх хакеістаў, якія павыкідалі прызы, атрыманыя з рук Баскава, усё ж пакаралі
Хакейнае «Дынама» ў Кубку Гагарына гуляе з маскоўскімі аднаклубнікамі
Зборная Літвы не хоча гуляць з беларускамі ў футбол. І нават згодная на дзве тэхнічныя паразы