БЕЛ Ł РУС

На Палессі русіфікуюць стэлу з назвай горада, дзе большасць людзей лічыць роднай беларускую мову

11.03.2024 / 14:28

Nashaniva.com

Дзяржпрадпрыемства «Жыткавіцкі камунальнік» абвясціла тэндар на будаўніцтва новага ўязнога знака горада. Яго хочуць усталяваць на ўчастку паблізу прымыкання мясцовай аўтадарогі да трасы «Гомель — Кобрын». На гэта хочуць выдаткаваць 50 тысяч рублёў (звыш 15 тысяч даляраў), піша «Флагшток». 

Да дакументацыі дзяржзакупаў прымацаваны праект знака — на шэрай стэле размешчаны герб горада і надпіс па-руску: «Житковичи».

 

Цяпер на тым жа месцы стаіць арыгінальны ўязны знак з драўлянымі фігурамі, дэкаратыўнымі элементамі і назвай горада на беларускай мове.

Жыткавіцкі раён лічыцца адным з самых беларускамоўных у Гомельскай вобласці. Па выніках перапісу насельніцтва 2009 года амаль 83% жыхароў Жыткавіцкага раёну назвалі роднай беларускую мову. 

Пачатак выканання прац запланаваны ўжо на сакавік, а здаць абʼект павінны ў чэрвені.

Чытайце таксама:

«Зянон Пазняк — той чалавек, з якім пайшоў бы на піва». Валер Кавалеўскі расказаў у інтэрв'ю пра палітычнае і чалавечае

«Родная мова — мова майго роду і маёй краіны». Ці можа ў чалавека быць роднай тая мова, на якой ён не размаўляе?

У Магілёве «русіфікавалі» крыж на месцы сталінскіх расстрэлаў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула