БЕЛ Ł РУС

У Мінску 14-гадовы падлетак учыніў пажар у краме. Шкода складае 180 тысяч рублёў

12.03.2024 / 13:19

Nashaniva.com

Днём 17 лютага ў экстранныя службы паступіла паведамленне аб узгаранні крамы ў жылым доме. Пажар ліквідаваны ратавальнікамі, якія прыбылі на месца і, на шчасце, ніхто не пацярпеў, паведамляе СК.

Следчыя высветлілі, што напярэдадні па пакупкі прыходзіла кампанія падлеткаў. Пакуль хлопцы выбіралі прадукты, адзін з юнакоў звярнуў увагу на скрынку, якая стаяла побач, пасля чаго падпаліў яе запальнічкай.

Краме нанесена шкода на 180 тысяч рублёў.

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі 14-гадовага падпальшчыка.

«На допыце хлопец патлумачыў, што яму стала сумна, і нічога лепш не прыдумаўшы, ён пачаў пстрыкаць запальнічкай. Падлетак адмаўляў, што наўмысна падпаліў скрынку, аднак камера відэаназірання выразна зафіксавала, як школьнік доўга трымаў адкрыты агонь над кардонам і бачыў, як ён загараецца», — распавялі ў СК.

Чытайце таксама:

У Мазыры забілі двух пенсіянераў і падпалілі дом з імі. Падазраванага затрымалі

У Старобіне на пажары ў кватэры загінуў 66-гадовы пенсіянер

У Мазыры дзяўчына ўчадзела, прымаючы душ

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула