БЕЛ Ł РУС

«У гэты важны для краіны дзень галасуюць не толькі людзі, але і насякомыя». Да выбарчай кампаніі ў Расіі далучыўся мастак

16.03.2024 / 17:26

Nashaniva.com

Ляскоўскі Ляўша XIX стагоддзя рабіў мініяцюрныя падковы для блох, а ягоныя сучасныя нашчадкі пераключыліся на выбарчыя бюлетэні.

Скрыншот з відэа

«Спецыяльна для гэтага мініяцюрнага коніка мастак-мікрамініяцюрыст Анатоль Каненка стварыў бюлетэнь памерам усяго ў 5 міліметраў, а яшчэ — шкляную урну. На ёй на найтанчэйшай пласціне з біўня маманта гравіроўка герба Расійскай Федэрацыі», — паведамляецца ў рэпартажы тэлеканала «Расія». Пры гэтым усё паказваецца наглядна.

Славутая аповесць «Ляўша» Мікалая Ляскова, напісаная ў 1881 годзе — сатырычная, у ёй аўтар іранізуе над уласцівым расейцам «квасны патрыятызм». Ці можна тое ж самае сказаць пра творчасць мастака Каненкі — пытанне складанае.

Чытайце таксама:

У Расіі за суткі мінімум 15 крымінальных спраў завялі па артыкуле аб «перашкодзе працы выбарчых камісій»

На выбарах прэзідэнта Расіі ўжо прагаласавала больш за траціну выбаршчыкаў

У Расіі пачаліся выбары прэзідэнта. Вось што трэба пра іх ведаць

Як пройдуць прэзідэнцкія выбары? Журналісты даведаліся версію Крамля

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула