У Мінску адкрытым полымем гарэў электрамабіль
Сёння ў 12.20 мінскім ратавальнікам паступіла паведамленне з вуліцы Сувязістаў аб узгаранні машыны. Адкрытым полымем гарэў электрамабіль «Нісан Ліф» 2013 года выпуску.
Фота: МНС
Для ліквідацыі пажару работнікі МНС стабілізавалі і паднялі транспартны сродак пры дапамозе аварыйна-выратавальнага інструмента. Пажар быў ліквідаваны ў 13.12.
Чытайце таксама:
ДТЗ у Бешанковіцкім раёне: траўмы атрымалі двое дзяцей
У Мінску мужчына павіс з балкона на 8-м паверсе
У Століне легкавік амаль цалкам знішчыў стэлу з назвай горада