БЕЛ Ł РУС

У Балтыйскім моры пасля выбуху затануў траўлер «Капітан Лабанаў»

19.03.2024 / 14:34

Nashaniva.com

«Капітан Лабанаў» тоне не ўпершыню.

Фота: Baza

Паводле папярэдняй інфармацыі, выбух адбыўся ў Балтыйскім моры ў 10-мільнай зоне, недалёка ад узбярэжжа Калінінградскай вобласці. Каля 11-й раніцы карабель падаў сігнал бедства, піша Baza.

На борце траўлера было 7 чалавек экіпажа, чацвёра пацярпелі. Па словах крыніц, як мінімум адзін чалавек загінуў. Прычыны выбуху невядомыя.

«Капітан Лабанаў» тоне не ўпершыню — у 2021 годзе рыбалавецкае судна завалілася набок, пры спуску на ваду, пасля чаго часткова затанула. Тады ніхто не пацярпеў.

Чытайце таксама:

Камандуючы Паветранымі сіламі Украіны апублікаваў ВІДЭА з атакай на расійскі карабель

«Магура» — украінская зброя, якая нішчыць расійскі флот

ГУР Украіны паказала відэа атакі на карвет «Сяргей Котаў»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула