Стала вядома, колькі жыхароў краіны лічаць, што Беларусь не павінна быць незалежнай дзяржавай
24.03.2024 / 10:25
Новае даследаванне Chatham House прадэманстравала, што за 15 гадоў прыхільнікаў незалежнасці Беларусі стала больш.
Беларусам было прапанавана выказаць сваё стаўленне да сцвярджэнняў, якія тычацца знешнепалітычных арыенціраў краіны.
Тры чалавекі з чатырох (77%) пагадзіліся з тым, што Беларусь павінна быць незалежнай. Яшчэ 18% не маюць уцямнага адказу. І толькі 5% не згодныя з тэзісам пра незалежнасць дзяржавы.
За нейтралітэт, а таксама за сяброўства як з Расіяй, так і з Украінай выказаліся па 58%.
Членства краіны ў Еўрапейскім Саюзе падтрымаў кожны чацвёрты (25%). Такая ж колькасць прыхільнікаў агульнай з Расіяй саюзнай дзяржавы.
Крыніца: Chatham House
У даследаванні адзначаецца, што атрыманыя вынікі не вельмі адрозніваюцца ад вынікаў апытання, праведзенага ў 2009 годзе.
Нягледзячы на ўзмацненне сувязей з Расіяй за 15 гадоў у Беларусі стала нават больш прыхільнікаў незалежнасці.
Праўда, зменшылася і колькасць тых, хто выказваецца супраць саюзнай дзяржавы з Расіяй.
Чытайце яшчэ:
Каго падтрымліваюць беларусы ў палесціна-ізраільскім канфлікце? — вынікі апытання
Новае апытанне паказала, колькі беларусаў падтрымлівае вайну і размяшчэнне ядзернай зброі
Што Беларусі выгадней эканамічна — імкнуцца ў ЕС або заставацца ў саюзе з Расіяй?