БЕЛ Ł РУС

«Папрасілі патрымаць сцяг». За ўдзел у пратэстах сілавікі затрымалі мінчука Юрыя

21.03.2024 / 12:29

Nashaniva.com

Сілавікі затрымалі жыхара Мінска за ўдзел у пратэстах 2020 года. Відэа з мужчынам апублікаваў праўладны тэлеграм-канал.

На камеру мужчына кажа, што ўдзельнічаў у пратэстах з цікаўнасці. Калі побач праносілі вялікі сцяг, то яго папрасілі падмяніць аднаго з беларусаў.

У сацыяльных сетках затрыманы падпісаны як Юрый Шаўцоў, піша «Медыязона».

Па якім артыкуле затрыманы мужчына і дзе цяпер знаходзіцца, невядома.

Чытайце таксама:

Кіраўнік ліквідаванай партыі «Зялёныя» не выйшаў на волю пасля 30 сутак арышту

Праваабаронцу Аляксандра Вайцешыка асудзілі за «непадпарадкаванне міліцыянту»

Палітвязня Анатоля Латушку перавядуць на турэмны рэжым

Сілавікі затрымалі адміністратара рэстарана Umami Neobistro ў Мінску

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула