БЕЛ Ł РУС

У Мінску адбылося першае ў гэтым годзе ДТЗ з самакатчыкам

21.03.2024 / 12:52

Nashaniva.com

Што сімвалічна, на вуліцы Бяды.

Сёння каля 08:04 35-гадовая кіроўца аўтамабіля Mazda, рухаючыся па вуліцы Леаніда Бяды, пры павароце направа на вуліцу Сурганава на дазваляльны сігнал святлафора не саступіла дарогу і ўчыніла наезд на 23-гадовага хлопца, паведамляе ДАІ.

Ён перасякаў дарогу на зялёнае святло на электрасамакаце.

Пешахода даставілі ў бальніцу для абследавання.

Чытайце таксама:

У Мінску афіцыйна пачаўся сезон пракату электрасамакатаў

У Мінску забаранілі катацца на самакатах узімку і яшчэ чатыры тыдні

У раёне адной з цэнтральных плошчаў Мінска істотна абмяжуюць хуткасць электрасамакатаў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула