БЕЛ Ł РУС

Махляры прыдумалі новы выкрутас. Людзям тэлефануе робат «Вікторыя»

21.03.2024 / 14:28

Nashaniva.com

Жыхарам Віцебска з розных нумароў тэлефануе робат «Вікторыя», які жаночым голасам прапануе прайсці сеанс масажу і атрымаць смарт-гадзіннік, але перш трэба адказаць на некалькі пытанняў.

У дыялогу горад Смалявічы ўказаны наўмысна, каб заблытаць зламыснікаў.

Рэч у тым, што зламыснікі могуць весці запіс размовы і ў далейшым выкарыстоўваць узор вашага голасу для стварэння галасавых паведамленняў з дапамогай тэхналогій штучнага інтэлекту, напрыклад, аб перадачы грошай, паведамляе «Міліцыя Віцебшчыны».

У міліцыі нагадваюць, што калі разумееце, што суразмоўца мае нядобры намер, спыніце размову.

Не выключана, што адпаведныя гукавыя фрагменты злачынцы будуць выкарыстоўваць у ашуканскіх мэтах.

Чытайце таксама:

Мужчына ў Мінску дапамагаў незнаёмцу завесці машыну — аказалася, паўдзельнічаў ва ўгоне

У Маладзечне трое непаўналетніх стварылі левыя акаўнты на сайце знаёмстваў і вымагалі грошы ў «кавалераў»

«За адзін месяц зарабіў 70 тысяч долараў». Былы махляр расказаў пра зладзейскія схемы і пра тое, хто на іх трапляецца

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула