БЕЛ Ł РУС

Аштрафавалі за «экстрэмізм» праваслаўнага святара з Гродна

21.03.2024 / 17:52

Nashaniva.com

Клірык дамавога храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца Гродзенскага епархіяльнага ўпраўлення на Архірэйскім падворку Мікалай Гайдук быў падвергнуты адміністрацыйнаму спагнанню, паведаміла «Хрысціянская візія».

22 студзеня пры маніторынгу сацыяльных сетак святара было выяўлена, што ў яго ва «УКантакце» была размешчана інфармацыйная прадукцыя з лагатыпам «TUT.BY», а таксама фатаграфія Ёзэфа Гёбельса са свастыкай. Дзеянні былі кваліфікаваныя як захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў з мэтай распаўсюджвання (ч. 2 арт.19.11 КаАП РБ), а таксама распаўсюджванне нацысцкай сімволікі (ч. 1 арт. 19.10 КаАП РБ).

12 і 15 сакавіка адбыўся суд. Гайдук растлумачыў, што нацысцкую сімволіку ён размяшчаў як частку гістарычнай фатаграфіі з мэтай крытыкі нацысцкіх поглядаў, што пацвярджалася і кантэкстам размешчанай ім інфармацыі. Аднак суддзя суда Ленінскага раёна Гродна Наталля Козел прызнала яго вінаватым і прызначыла штраф у памеры 1600 рублёў.

Чытайце таксама:

Хрысціянскаму прапаведніку Сяргею Мельянцу далі 13 сутак арышту

Праваслаўнага святара з Пінска забралі ў войска, ён служыць у дэсанце

Лукашэнка — кіраўніцтву БПЦ: Мы памятаем, як у 2020 годзе некаторыя святары заняліся, мякка кажучы, палітыкай

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула