БЕЛ Ł РУС

Беларуская касманаўтка цяпер будзе ляцець да арбітальнай станцыі замест трох гадзін двое сутак

22.03.2024 / 19:21

Nashaniva.com

У карпарацыі «Раскосмас» пацвердзілі дакладную дату паўторнага запуску карабля «Саюз МС-25» з беларускай Марынай Васілеўскай на борце. Ён запланаваны на суботу 23 сакавіка.

Праўда, ляцець да Міжнароднай касмічнай станцыі экіпажу трэба будзе даўжэй. Першапачаткова гаворка ішла пра ўсяго тры гадзіны палёту, але цяпер вырашылі, што карабель з Алегам Навіцкім, Марынай Васілеўскай і амерыканкай Трэйсі Дайсан дабярэцца да МКС па двухсутачнай схеме збліжэння, гэта значыць палёт прыкметна расцягнецца.

Стартуе ракета ў суботу, 23 сакавіка, у 15:36 па мінскім часе, а стыкоўка пілатаванага карабля з МКС запланаваная на 25 сакавіка ў 18:10.

Вернуцца дадому касманаўты таксама пазней — 6 красавіка замест 2 красавіка.

Першапачаткова старт з касмадрома Байканур быў заяўлены на 16 гадзін 21 хвіліну 19 секунд па мінскім часе 21 сакавіка. Але ў момант запуску адбылася яго аўтаматычная адмена.

Чытайце таксама:

Кіраўнік «Раскосмаса» прысягнуў перад Лукашэнкам, што запуск беларускі ў космас у суботу адбудзецца

Лукашэнка хоча стварыць сваю Церашкову

Стала вядома, чаму беларуска не паляцела ў космас

Экіпаж з беларускай касманаўткай Марынай Васілеўскай не стартаваў з касмадрома «Байканур»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула