Прозвішча беларуса Вадзіма Куліка з'явілася ў абноўленым спісе загінулых у «Крокусе»
Міністэрства надзвычайных сітуацый Расіі выдала абноўлены спіс загінулых падчас тэракту, здзейсненага 22 сакавіка ў канцэртнай зале Crocus City Hall пад Масквой. У ім ужо прысутнічае імя беларуса Вадзіма Куліка, які працаваў у гэтай установе ахоўнікам і раней лічыўся зніклым без вестак.
Сёння была інфармацыя, што сваякі Куліка паехалі ў Маскву на апазнанне ягонага цела.
4 чэрвеня жыхару Баранавіч Вадзіму Куліку споўнілася б 45 гадоў. У яго ёсць дачка. У Баранавічах ён быў начальнікам штаба лінейнага аддзялення міліцыі.
Пасля гадоў 7-8 ён працаваў ахоўнікам у «Крокус Сіці Холе». Раз-два на месяц прыязджаў дадому. Па злым року, ён з'ехаў у Расію ўсяго толькі за два дні да трагедыі.
@nashaniva Ответ пользователю @MariyaMixaylovskaya «Яна была класнай мамай і класнай дачкой». Што стала вядома пра беларуску, якая загінула ў Крокусе #крокус #крокусситихолл #беларусь #нашаніва #навіныбеларусі #беларусьновости #новостибеларуси #белорусы #брест ♬ Very Sad - Enchan
Чытайце таксама:
Што вядома пра ахоўніка-беларуса Вадзіма Куліка, які знік без вестак у «Крокусе»
У «Крокусе» распавялі, як беларусы-ахоўнікі гераічна ратавалі людзей
Родныя зніклага ў «Крокусе» жыхара Баранавіч паехалі на апазнанне