Шматдзетную маці з Пастаў аштрафавалі за атрыманне дапамогі ад INeedHelpBy
26.03.2024 / 13:57
Маці траіх дзяцей з Пастаў 14 лютага судзілі ў мясцовым судзе.
Яе абвінавацілі ў атрыманні 1083 рублёў 26 капеек ад INeedHelpBY. Суд запатрабаваў спагнаць з яе гэтую суму і дадаткова аштрафаваў яе на 1000 руб.
Ірына на мінулым тыдні паспрабавала абскардзіць гэтае рашэнне ў абласным судзе. Але беспаспяхова, піша тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю».
Чытайце таксама:
Праз дапамогу сыну-палітвязню прайшла праз суд і мусіла ўцячы ў Літву. Гісторыя Аксаны Хіневіч
Мінімум 100 судоў. Працягваецца пераслед за атрыманне дапамогі праз INeedHelpBY
85 чалавек асудзілі за выкарыстанне замежнай дапамогі пасля рэйду сілавікоў