Samsung Pay адключае карты плацежнай сістэмы «Мир»
27.03.2024 / 21:35
З 3 красавіка карты расійскай плацежнай сістэмы «Мир», распаўсюджанай і ў Беларусі, не будуць даступныя ў сэрвісе Samsung Pay. Паведамленне пра гэта распаўсюдзіла кампанія Samsung.
Такім чынам, пачынаючы з 3 красавіка гэтыя карты немагчыма будзе ні дадаць, ні выкарыстоўваць у Samsung Pay. Карты «Мир», дададзеныя раней, будуць выдаленыя.
Пры гэтым адзначаецца, што ўвесь іншы функцыянал у дадатку Samsung Pay застанецца нязменным.
Чытайце таксама:
Да блакавання расійскай плацежнай сістэмы «Мир» далучыцца Арменія
Беларускія банкі адзін за адным уводзяць абмежаванні і камісіі па картках «Мир»
Чыгуначныя квіткі можна цяпер набыць з дапамогай яшчэ адной плацежнай сістэмы