БЕЛ Ł РУС

Мінскі аэрапорт пераходзіць на летні расклад

29.03.2024 / 11:44

Nashaniva.com

Нацыянальны аэрапорт Мінск з 31 сакавіка пераходзіць на вяснова-летні расклад. Ён будзе дзейнічаць па 26 кастрычніка 2024 года. У новым раскладзе зменіцца час выканання асобных рэйсаў.

У прэс-службе аэрапорта адзначылі наступныя асаблівасці новага раскладу:

Усяго ў раскладзе тры дзясяткі напрамкаў дванаццаці перавозчыкаў.

На гэтых выходных Еўропа пераходзіць на летні час. Стрэлкі будуць пераведзеныя ў ноч на нядзелю на адну гадзіну наперад.

Але пасля прымусовай пасадкі 23 мая 2021 года ў Мінску рэйсу Ryanair Афіны — Вільня з Раманам Пратасевічам і Сафіяй Сапегай самалёты з Мінска ў Еўропу не лётаюць. 

Расія, Беларусь, Грузія, Арменія, Азербайджан, Казахстан, Узбекістан і Туркменістан стрэлкі ўжо некалькі гадоў як не пераводзяць.

Стрэлкі пераводзяцца хіба ў Егіпце, куды лётаюць беларускія самалёты.

Чытайце таксама:

У якія краіны беларусы могуць адправіцца на адпачынак без візы? Спіс вялікі, але ёсць нюансы

«Белавія» з канца мая будзе лётаць у Ізмір

Аэрапорт Мінск шукае «таемных пасажыраў» для маніторынгу сваіх паслуг

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула