БЕЛ Ł РУС

Рускі псеўданародны танец дзяўчатак з Оршы ўзарваў тыкток. Але вы не здагадаецеся, за што іх пачалі хэйціць

30.03.2024 / 19:16

Nashaniva.com

Відэа выступу аршанскіх дзяўчатак набрала каля 2 мільёнаў праглядаў у тыктоку і больш за 100 тысяч лайкаў. Але ў каментарах адзначыліся сотні абураных аматараў расійскай культуры. Што ж іх так раззлавала?

Першае відэа, якое завірусілася, набрала ажно 1,3 мільёна праглядаў. Дзяўчаткі з узорнай цыркавой студыі «Арэна» літаральна «выплылі» на сцэну ў строях, стылізаваных пад рускія народныя. Музыка таксама гучала адпаведная. Сакрэт плаўных рухаў аршанак у тым, што пад доўгімі сукенкамі былі схаваныя гіраскутары.

@nashaniva Відэа аршанскіх дзяўчатак паглядзелі больш за мільён разоў, але ў каментарах адзначыліся сотні абураных аматараў расійскай культуры #беларусь #орша #танец #belarus #гироскутер #нашаніва #беларусьновости #русскийтанец #новостибеларуси #акробатика ♬ оригинальный звук Наша Ніва. Навіны

Менавіта сучасныя тэхналогіі і выклікалі шмат абурэння ў рускамоўных каментатараў: «Сапраўдны ансамбль і без гіраскутараў плыве», «Раней «Бярозка» танчыла на сваіх нагах. Не расчароўвайце!», «Прыгожа, але раней і без гіраскутараў так танчылі», «Ножкамі ўжо не танчым!», «Памятаю, як на дыбачках раней танчылі… Былі часы».

Здаецца, чалавек, які вядзе тыкток-акаўнт «Арэна», стаміўся тлумачыць кожнаму эксперту, што іх калектыў цыркавы, а не харэаграфічны. У наступным відэа бачна, што дзяўчаткі пазбаўляюцца доўгіх сукенак і пачынаюць выконваць на гіраскутарах розныя складаныя акрабатычныя элементы.

@vero_circus Ответ пользователю @kostikpekut ♬ оригинальный звук - "Арена"" Феерия "

Пасля гэтага ўсё ж з'явілася шмат пазітыўных каментарыяў, калі людзі захапляліся спрытам юных артыстак. Але ўсё адно знаходзіліся і тыя, хто незадаволена пытаў: «А танец дзе?».

Чытайце таксама:

Памятаеце хлопца, які праспяваў песню NaviBand і стаў зоркай тыктоку? Ён расказаў, як атрымаў прытулак у ЗША

«Эркюлі Пуаро з Першамайскага РУУС»: англамоўны стэндапер з Беларусі троліць міліцыю, дапамагаючы шукаць самога сябе

Хлопцы са Смілавіцкага каледжа са сталёвымі ружамі ўзарвалі тыкток

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула