Гродзенскага прадпрымальніка асудзілі на тры гады «хіміі» за абразу і паклёп на Лукашэнку
Суд Ленінскага раёна Гродна асудзіў дырэктара прыватнага прадпрыемства Віталя Шычко, абвінаваціўшы яго ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку (ч. 2 арт. 367 КК), а таксама ў ягонай абразе (ч. 2 арт. 368 КК). Справу разглядала суддзя Наталля Козел, піша «Вясна».
Да суда Віталь Шычко, які мае на ўтрыманні двух дачок, знаходзіўся пад вартай.
Па матэрыялах абвінавачання, Шычко, знаходзячыся ў горадзе Ліда, пакінуў у тэлеграм-канале «Гародня 97%» абразлівыя каментары ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі, якія «прынізілі гонар і годнасць асобы і былі спалучаныя з абвінавачваннем у здзяйсненні асабліва цяжкага злачынства».
Суд прызнаў яго вінаватым і пастанавіў пакараць на падставе ч. 2 арт. 367 КК абмежаваннем волі на тэрмін тры гады, і на падставе ч. 2 арт. 368 КК абмежаваннем волі на тэрмін два гады.
Па сукупнасці абвінавачанняў канчаткова прызначана пакаранне ў выглядзе трох гадоў хіміі.
Пасля абвяшчэння прысуду ён быў вызвалены з-пад варты.
Чытайце таксама:
У Рыгора Кастусёва са здароўем усё кепска
У Гродне судзілі маці палітвязня за атрыманыя ёй прадукты
Што вядома пра жыхара Брэста, якога затрымалі за тое, што хадзіў на палітычныя суды