БЕЛ Ł РУС

Сайт Саюза палякаў Беларусі і мінскі раённы чат прызнаныя «экстрэмісцкімі фармаваннямі»

1.04.2024 / 11:34

Nashaniva.com

Рашэннем КДБ ад 26 сакавіка сайт Саюза палякаў Беларусі znadniemna.pl і раённы чат «Наш квартал Разам» прызнаныя «экстрэмісцкімі фармаваннямі». 

Паводле КДБ, дачыненне да сайта znadniemna.pl маюць Анджэй Пісальнік і Інна Тодрык-Пісальнік.

Таксама «экстрэмісцкім фарміраваннем» прызнаны мінскі раённы чат «Наш квартал Разам». 

Паводле ведамства, дачыненне да чату маюць Ілля Ясінскі, Аляксей Мацвееў, Аляксандр Луцэвіч, Андрэй Басалыга. Як піша «Вясна», 27 сакавіка, пасля прызнання «інфармацыйнай прадукцыі» чата «экстрэмісцкімі матэрыяламі», з яго выдалілі ўсіх удзельнікаў.

Чытайце таксама:

МУС прызнала асацыяцыю беларусаў Амерыкі экстрэмісцкім фармаваннем

Краму нацыянальнай сімволікі «Адметнасць» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»

«Гэта не пра пакаранне, а пра запужванне». Навошта патрэбны дамоклаў меч экстрэмізму?

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула