БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка падпісаў закон «Аб адказным абыходжанні з жывёламі»

1.04.2024 / 16:40

Nashaniva.com

Пра падпісанне закона паведаміла прэс-служба Лукашэнкі. Як сцвярджаецца, «дакумент накіраваны на абарону жывёл ад жорсткага абыходжання, а таксама на забеспячэнне правоў і законных інтарэсаў фізічных і юрыдычных асоб пры абыходжанні з жывёламі».

Законам прадугледжваецца:

Пры гэтым для ўладальнікаў жывёл-кампаньёнаў вызначаецца права чыпіраванне гадаванцаў. Устанаўліваецца таксама механізм часовага абмежавання права ўласнасці на жывёлу і яе канфіскацыі за парушэнне ўладальнікам умоў абыходжання з жывёлінай, што пацягнула прычыненне шкоды здароўю грамадзян, жывёл або маёмасці.

Таксама законам вызначаюцца патрабаванні па стварэнні і дзейнасці пунктаў часовага ўтрымання, прытулкаў і гатэляў для жывёл. У прыватнасці, забаронена размяшчэнне такіх аб'ектаў у жылых дамах, устаноўленыя ўмовы ўтрымання жывёл і іх перадачы новым уладальнікам.

Асноўныя палажэнні закона ўступаюць у сілу з 1 студзеня 2025 года.

Чытайце таксама:

«Для кагосьці гэта свята». Беларусы абмяркоўваюць закон Марыі Васілевіч 

Марыя Васілевіч не вызначылася, чым будзе займацца пасля сыходу з парламента

«Шкадую, што не зрабіла гэтага раней». Жанчына стварыла душэўны сямейны бізнэс, гадуючы мілых жывёл

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула