БЕЛ Ł РУС

У Латвіі затрымалі беларуса за незаконную перавозку мігрантаў

2.04.2024 / 21:56

Nashaniva.com

28 сакавіка ў Латвіі затрымалі беларуса за перавозку васьмі мігрантаў, якія незаконна перасеклі латвійскую мяжу. Аўтамабіль з мігрантамі спынілі ў Краслаўскім раёне, які мяжуе з Беларуссю, паведамляе памежная служба Латвіі.

Аўтамабіль з мігрантамі. Фота: rs.gov.lv

У машыне знайшлі восем іранцаў, двое з якіх ехалі ў багажніку. Іранцы не мелі праязных дакументаў: ні дзейных візаў, ні ДНЖ.

На беларуса завялі крымінальную справу па артыкуле аб незаконным перамяшчэнні праз мяжу вялікай колькасці асоб (частка 3 артыкула 285 КК Латвіі). Яго адправілі пад варту.

Артыкул, які мужчыну інкрымінуецца, прадугледжвае да 8 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

На мяжы з Беларуссю палякі затрымалі групу туркменаў, якія перапраўлялі мігрантаў у Еўропу

Польшча збіраецца паставіць на мяжы з Беларуссю 70-метровыя вышкі

Нігерыец перавёз у Нямеччыну 94 сваякоў. На дапамогу ім ідзе 1,5 мільёна еўра ў год

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула