БЕЛ Ł РУС

Ізраіль рыхтуецца да атакі Ірана 

4.04.2024 / 11:19

Nashaniva.com

Амерыканская разведка папярэдзіла ўлады Ізраіля аб магчымым ваенным адказе Ірана на авіяўдар па іранскім консульстве ў Дамаску. Па даных ЦРУ, Іран можа атакаваць Ізраіль ужо ў найбліжэйшыя 48 гадзін.

Транспартныя сродкі праязджаюць міма антыізраільскага банера, на якім — ізраільскія вайсковыя чыноўнікі з чырвонымі мішэнямі на тварах. Тэгеран, 3 красавіка, 2024 г. Фота: AP Photo/Vahid Salemi 

Па дадзеных Al Mayadeen, Іран плануе камбінаваную атаку з «дажджом» беспілотнікаў і ракет, выпушчаных са сваіх баз па стратэгічных месцах у Ізраілі.

Як паведамляецца, Ізраіль паставіўся да папярэджання сурʼёзна. У краіне абвешчана мабілізацыя рэзервістаў, у першую чаргу заклікалі аператараў ізраільскай зенітна-ракетнай сістэмы «Жалезны купал». Узброеныя сілы краіны прыведзены ў поўную баявую гатоўнасць.

1 красавіка ВПС Ізраіля нанеслі ўдар па пасольстве Ірана ў сталіцы Сірыі. Загінулі не менш за сем чалавек, у тым ліку камандзір падраздзялення «Аль-Кудс» Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі, генерал Махамад Рэза Захедзі.

Ізраільскія ўлады афіцыйна ніяк не каментавалі паведамленні аб удары. Выданню The New York Times у адміністрацыі Ізраіля на ўмовах ананімнасці пацвердзілі, што атаку здзейснілі вайскоўцы гэтай краіны. Суразмоўцы выдання настойвалі, што ў абʼекта, па якім нанеслі ўдар, не было статусу дыпламатычнай установы, і таму ён быў «законнай цэллю».

Чытайце таксама:

«Мы моцныя, мы вывезем». Тэлевядучы Яўген Булка вярнуўся ў Ізраіль і пайшоў працаваць чорнарабочым

Беларусь уваходзіць у лік краін з самым нізкім узроўнем тэрарызму

Ізраільская паліцыя затрымала сястру лідара ХАМАС. Пры ператрусе знайшлі кілаграм золата і сотні тысяч шэкеляў

Арабскі свет не хоча дапамагаць агенцтву ААН, чые супрацоўнікі забівалі і выкрадалі ізраільцян 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула