У Расіі напалі з нажом на губернатара
Увечары 4 красавіка ў горадзе Апатыты Мурманскай вобласці невядомы мужчына напаў на губернатара гэтага расійскага рэгіёна Андрэя Чыбіса, ударыўшы яго нажом у жывот, паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу ўрада рэгіёна.
Фота: t.me/tele_eve
Паводле інфармацыі тэлеграм-канала SHOT, Чыбіс праводзіў сустрэчу з грамадзянамі ў мясцовым ДК «Будаўнік». Ужо пасля заканчэння сустрэчы на выхадзе з будынка да яго падышоў невядомы і нанёс удар нажом у жывот.
Нападніка скруціла ахова, яго матывы цяпер высвятляюцца. Губернатар быў шпіталізаваны ў мясцовую бальніцу, дзе яго аперыруюць.
Чытайце таксама:
У топ-5 самых камфортных гарадоў Расіі ўключылі «прыфрантавы» Белгарад
У Польшчы наведнік стрыптыз-клуба спрабаваў зарэзаць танцоўшчыцу з Беларусі