Экс-кіраўнік Мытнага камітэта ўзначаліў Федэрацыю прафсаюзаў
Старшынёй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі абраны Юрый Сянько.
Юрый Сянько. Скрыншот відэа БТ
Такое рашэнне прынята на IX (пазачарговым) з'ездзе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Юрый Сянько ўзначальваў Мытны камітэт з 2014 па 2020 год, пасля быў паслом у Кітаі (2020 — 2023), а цяпер быў сакратар ФПБ па эканамічных пытаннях.
Ранейшы кіраўнік Федэрацыі прафсаюзаў Міхаіл Орда (2014 — 2024) абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў.
Чытайце таксама:
«НІ дакладна сказала іх абодвух уключыць». Што за новая таямніца беларускай палітыкі?