БЕЛ Ł РУС

У расійскім Орску прарвала дамбу, эвакуююць тысячы жыхароў

5.04.2024 / 21:16

Nashaniva.com

У горадзе Орск Арэнбургскай вобласці прарвала дамбу, у выніку чаго пад пагрозай затаплення апынуліся каля 4 тыс. прыватных жылых дамоў, у якіх жывуць каля 10 000 чалавек.

Скрыншот з відэа

З-за гэтай надзвычайнай сітуацыі адміністрацыя горада абвясціла эвакуацыю «ў сувязі з пагрозай прарыву дамбы» у 18:00 паводле мясцовага часу. Жыхарам рэкамендавалі сабраць дакументы і эвакуявацца ў шэсць падрыхтаваных пунктаў часовага размяшчэння.

Орск — другі па велічыні горад Арэнбургскай вобласці з насельніцтвам каля 200 тысяч чалавек.

Раней у гэтым рэгіёне з-за паводкі былі эвакуяваныя больш за тры тысячы жыхароў. На 5 красавіка ў Арэнбургскай вобласці былі падтопленыя 1825 жылых дамоў і 5242 прысядзібныя ўчасткі ў 95 населеных пунктах. 

Чытайце таксама:

Вёска на Гомельшчыне ператварылася ў востраў

Расія з-за санкцый не спраўляецца рамантаваць НПЗ, пашкоджаныя Украінай

«Не даўжэй, чым неабходна». Фінляндыя так і не адкрыла мяжу з Расіяй

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула