БЕЛ Ł РУС

Баскаў расказаў пра трэніроўкі Лукашэнкі

7.04.2024 / 20:21

Nashaniva.com

Сенатар Дмітрый Баскаў у хваласпевах спрабуе абыйсці сваю начальніцу ў Савеце рэспублікі Наталлю Качанаву.

Лукашэнка на лёдзе. Фота: тэлеграм-канал «Пул першага»

Баскаў, як галоўны трэнер хакейнай каманды Лукашэнкі, адзначыў, што бачыць палітыка на лёдзе мінімум двойчы на тыдзень. Маўляў, няважна, траўма ці хвароба, ён прыходзіць на трэніроўку.

«Калі людзі кажуць пра тое, што не паспяваюць займацца спортам з-за сваёй занятасці, я, шчыра кажучы, недаўмяваю, бо ў мяне перад вачыма наш прэзідэнт», — нахвальваў ён Лукашэнку.

Вядучы перадачы Мікіта Рачылоўскі, які браў інтэр'ю ў Баскава, спытаўся, як сенатар прытрымліваецца здаровага ладу жыцця. Пікантнасць моманту ў тым, што ў 2020 годзе сацсеткі абляцела відэа, дзе Баскаў, едучы ў машыне, п'е гарэлку пад песню «Саня останется с намі». 

Чытайце таксама:

Абельская, Баскаў, Жук, Качанава — каго ад Мінска абралі ў Савет Рэспублікі

Расійскіх хакеістаў, якія павыкідалі прызы, атрыманыя з рук Баскава, усё ж пакаралі

На задворках цывілізацыі. Дзе знаходзіцца беларускі хакейны чэмпіянат у сусветным рэйтынгу

Каментары да артыкула