БЕЛ Ł РУС

У цэнтры Мінска восем іншаземцаў выскачылі з акна чацвёртага паверха

8.04.2024 / 16:9

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ў ноч з 7 на 8 красавіка. У кватэры на чацвёртым паверсе дома на вуліцы Раманаўская Слабада сабраліся 14 маладых хлопцаў, меркавана з Індыі. У нейкі момант восем хлопцаў выскачылі з акна, даведалася «Люстэрка».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Wikimedia Commons

Прычыны такога ўчынку пакуль невядомыя, але ў крыніцы партала ёсць дзве версіі.

«Першая: ім нібыта нейкі пакістанец пагражаў пісталетам. Потым казалі, што, магчыма, ён быў з нажом. Міліцыю выклікалі самі гэтыя хлопцы. І потым восем чалавек скокнулі, а шасцёра засталіся — пабаяліся. Другая: раніцай ужо з'явілася інфармацыя, што быў гэта міліцэйскі рэйд. А яны без дакументаў, вось і паскакалі».

Чацвёра з тых, хто скокнуў, былі шпіталізаваныя з рознымі траўмамі, адзін з хлопцаў знаходзіцца ў цяжкім стане.

@nashaniva Дзіўная справа: 8 іншаземцаў выскачылі з акна ў цэнтры Мінска #минсксейчас #иностранцы #беларусьновости #новостибеларуси #студенты #облава #милициябеларуси #милиция #общежитие ♬ Minimal for news / news suspense(1169746) - Hiraoka Kotaro

Чытайце таксама:

«Пайшоў з заняткаў пісаць тлумачальную». Загінуў яшчэ адзін студэнт — меркавана, гэта самагубства

«Пасля такіх навінаў ва ўсіх быў шок». З пачатку года трое студэнтаў БДУІР скончылі жыццё самагубствам

У Магілёве з акна дзясятага паверха выпала жанчына

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула