БЕЛ Ł РУС

Беларуская касманаўтка вернецца ў краіну ў чацвер 

10.04.2024 / 12:19

Nashaniva.com

Вяртанне Марыны Васілеўскай чакаецца ў Беларусь 11 красавіка.

Марына Васілеўская. Фота: БелТА

Вяртанне Марыны Васілеўскай чакаецца ў Беларусь 11 красавіка. Пра гэта на прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да Сусветнага дня авіяцыі і касманаўтыкі заявіў галоўны вучоны сакратар Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Васіль Гурскі, піша БелТА.

Марына Васілеўская была ў космасе з 23 сакавіка па 6 красавіка, правёўшы на арбіце 14 сутак.

Цікава, што Лукашэнка падчас візіту ў Расію планаваў на 12 красавіка сустрэчу з касманаўтамі.

«12 красавіка ў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна плануецца сумеснае мерапрыемства з нагоды Дня касманаўтыкі. Яны падвядуць вынікі місіі на МКС, дзе ўпершыню ў гісторыі працаваў экіпаж Саюзнай дзяржавы. Лукашэнка і Пуцін паразмаўляюць з касманаўтамі, абмяркуюць далейшыя перспектывы супрацоўніцтва ў касмічнай сферы», — паведамляла яго прэс-служба.

Але, магчыма, сустрэча з Васілеўскай не адбудзецца.

Чытайце таксама:

Якія праграмы даручылі выканаць у космасе першай беларускай жанчыне-касманаўту

Лукашэнка вызначыў статус беларускіх касманаўтаў. За даброты трэба плаціць лаяльнасцю

Касманаўтка Васілеўская: У палёце дапамагае падтрымка Лукашэнкі

Каментары да артыкула