БЕЛ Ł РУС

Сілавікі затрымалі пенсіянерку Галіну Лагацкую

10.04.2024 / 13:15

Nashaniva.com

Яна пайшла ў Кастрычніцкі РАУС забіраць свой тэлефон, які ў яе забралі два гады таму і не аддавалі.

У сакавіку 2022-га году Галіне прызначылі 15 сутак арышту за лістоўкі «Не вайне» — гэта палічылі «несанкцыянаваным пікетаваннем». Цяпер жа ёй паведамілі, што гатовыя аддаць тэлефон, таму і запрасілі ў РАУС.

Вядома, што яна «затрымана на 72 гадзіны», то бок, верагодна, да суда па адміністрацыйнай справе. Сутнаць абвінавачвання невядомая, піша «Вясна».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула