БЕЛ Ł РУС

Што будзе, калі вас раптам укусіць здаравенны павук, які бегаў па вуліцах Магілёва?

11.04.2024 / 9:0

Nashaniva.com

Ці трэба баяцца павука-здаравяка, якога бачылі ў Магілёве? Яго фота і відэа шмат каго ўразілі.

Той самы павук. Фота: tochka.by

Пра нечаканую сустрэчу сайту tochka.by паведаміла чытачка. «Наша Ніва» спытала ў чалавека, які разбіраецца ў павуках, што ж гэта за «звер» быў і чаго ад яго чакаць. Імя эксперта не называецца ў мэтах бяспекі.

Суразмоўца адказаў, што расфарбоўка павука падобная да звычайнага для Беларусі Tegenaria domestica — гэты павук часта селіцца ў дамах (адсюль яго другая назва — дамавы павук). Хутчэй за ўсё на відэа самка, бо яны звычайна ў паўтара-два разы большыя за самцоў.

— Само цела ў іх невялікае, але дзякуючы доўгім нагам памеры могуць уразіць. Tegenaria domestica не з’яўляецца небяспечным для людзей ці хатніх жывёлін. Як і іншыя павукі, гэты від мае атруту, але яе дастаткова, толькі каб забіць нейкае невялікае насякомае. Увогуле ад чалавека яны будуць спрабаваць уцячы, калі сустрэнуць.

@nashaniva У Магілёве бегае здаравенны павук. Што будзе, калі ён укусіць? #паук #пауки #тарантул #могилев #беларусьновости #новостибеларуси #павук #дом #животные #могилев #беларускіцікток ♬ X-Files - The Original Movies Orchestra

Калі раптам усё ж укусяць — напрыклад, таго, хто спрабуе злавіць, то хутчэй за ўсё чалавек адчуе толькі невялікі дыскамфорт. У рэдкіх выпадках магчымыя спецыфічныя рэакцыі — месца ўкусу крыху апухне і будзе балець. Але нават у гэтым выпадку ўсё пройдзе само максімум праз некалькі дзён.

Калі казаць пра атрутных павукоў, то ў 2013 годзе навукоўцы паведамлялі аб тым, што ў сувязі з пацяпленнем клімату ў Беларусі сталі актыўна расселяцца павукі-тарантулы — яны аблюбавалі поймы рэк Прыпяць, Дняпро і Сож.

Чытайце таксама:

Па вуліцах Магілёва бегае здаравенны павук ВІДЭА

«Два тыдні на Мальдывах даражэйшыя, чым паўтара месяца ў Аўстраліі». Беларускі расказалі пра свае экзатычныя падарожжы і выдаткі на іх

Экзатычныя канкурэнты коцікаў. Якіх незвычайных хатніх гадаванцаў можна сустрэць у беларускай правінцыі

Каментары да артыкула