БЕЛ Ł РУС

На поўначы Польшчы ў рыбным порце знайшлі цела беларуса

10.04.2024 / 17:39

Nashaniva.com

У акваторыі рыбнага порта ў Ястарні на польскім Памор'і знайшлі мёртвым 36-гадовага грамадзяніна Беларусі. Дрэйфуючае цела заўважыў экіпаж, які праходзіў міма на катары. Паліцыя пачала расследаванне смерці мужчыны, піша Most.

Рыбны порт у Ястарні, дзе знайшлі загінулым беларуса. Фота: паліцыя Пуцка

Каманда катара заўважыла ў вадзе чалавека ў аўторак, 9 красавіка, недзе апоўдні.

Пра інцыдэнт аператыўна паведамілі паліцыі і ратавальнікам. У порце тэрмінова пачалі выратавальную аперацыю, але калі мужчыну дасталі з вады, то ён быў ужо мёртвы.

Смерць беларуса расследуе паліцыя польскага горада Пуцк пад наглядам пракуратуры. Следчыя высвятляюць інфармацыю пра прычыны трагедыі. На месцы, дзе знайшлі загінулага, працавалі судова-медыцынскія эксперты.

@nashaniva Загадкавыя смерці беларусаў у Італіі і Польшчы #загадка #беларускаямова #белорусывпольше #беларусь #беларусьновости #новостибеларуси #нашаніва #дальнобойщики #дальнобой ♬ Virtuoso Violin - Rafael Krux

Чытайце таксама:

Пад Вільняй цягнік збіў насмерць беларуса

Адзін беларус загінуў, другі ў цяжкім стане. У Польшчы ў адным месцы сутыкнуліся аж пяць грузавікоў 

У Польшчы патануў 25-гадовы хлопец з Баранавіч 

Каментары да артыкула