БЕЛ Ł РУС

Лідар ХАМАС заявіў пра гібель сваіх сыноў у выніку авіяўдару

10.04.2024 / 19:28

Nashaniva.com

Палітычны лідар групоўкі ХАМАС Ісмаіл Ханія расказаў, што ягоныя сыны Хазем, Амір і Мухамад Ісмаіл загінулі ў выніку авіяўдару па сектары Газа.

Ісмаіл Ханія (злева). Фота: Khalil Hamra / AP

Ханія, які займае пасаду кіраўніка палітбюро ХАМАС, растлумачыў, што сыны заставаліся ў сектары пасля пачатку ваеннай аперацыі Ізраіля. Раней інфармагенцтва ў Газе паведаміла пра гібель сыноў і ўнукаў Ханіі ў выніку ўдару па лагеры бежанцаў, адзначае BBC.

Гэта не першыя члены сям'і Ханіі, якія загінулі падчас вайны: у лютым быў забіты яшчэ адзін сын лідэра ХАМАС, у кастрычніку ён страціў брата і пляменніка, а ў лістападзе быў забіты ўнук.

Ханія заявіў, што гібель ягоных сваякоў не зменіць пазіцыю ХАМАС на перамовах аб спыненні агню. Ізраіль пакуль не каментаваў інфармацыю пра гібель сыноў Ханіі.

Чытайце таксама:

Ізраільская паліцыя затрымала сястру лідара ХАМАС. Пры ператрусе знайшлі кілаграм золата і сотні тысяч шэкеляў

Сястра лідара ХАМАС прайшла курс лячэння ў ізраільскай бальніцы

Для выяўлення тэрарыстаў у Газе і ўдарах па іх Ізраіль выкарыстоўваў базу даных на аснове штучнага інтэлекту?

Каментары да артыкула