БЕЛ Ł РУС

Герхард Шродэр прайграў пазоў Bild з-за інтэрв'ю Навальнага, які назваў яго «хлопчыкам на пабягушках у Пуціна»

11.04.2024 / 07:39

Nashaniva.com

Таксама Навальны дапусціў, што былы канцлер атрымлівае «таемныя плацяжы» ад расійскіх уладаў.

Герхард Шродэр. Фота: Burhan Ozbilici / AP

Палітык звярнуўся ў суд пасля таго, як у кастрычніку 2020 года газета апублікавала інтэрв'ю лідара расійскай апазіцыі Аляксея Навальнага. У ім ён называў Шродэра «хлопчыкам на пабягушках у Пуціна, які абараняе забойцаў», піша «Медуза».

Таксама Навальны дапусціў, што былы канцлер атрымлівае «таемныя плацяжы» ад расійскіх уладаў, падкрэсліўшы, што гэта яго асабістая думка.

Шродэр не стаў судзіцца з самім Навальным, але запатрабаваў ад Bild не распаўсюджваць «неабгрунтаваныя сцвярджэнні». Ён таксама пагражаў пазовамі іншым выданням, якія будуць перадрукоўваць фрагменты інтэрв'ю.

Як адзначае Bild, пазоў быў адхілены 8 сакавіка. Цяпер, калі выйшаў тэрмін падачы апеляцыі, рашэнне набыло законную сілу, і Шродэру прыйдзецца несці выдаткі па шматгадовай судовай спрэчцы.

Герхард Шродэр займаў пасаду канцлера Германіі з 1998 па 2005 год. Пасля адстаўкі ён узначаліў савет дырэктараў кампаніі-аператара праекта «Паўночны паток». З верасня 2017-га па май 2022 года Шродэр быў старшынёй рады дырэктараў «Раснафты». Заходнія СМІ неаднаразова называлі яго блізкім сябрам Уладзіміра Пуціна.

Чытайце таксама:

«Калісьці я ім захапляўся… зараз адчуваю толькі пагарду» — рэдактар Bild пра юбілей Шродэра

Жонка Шродэра расказала, навошта малілася ля Крамля ў сакавіку 2022 года

Званая вячэра Герхарда Шродэра скончылася прыездам паліцыі

Каментары да артыкула