БЕЛ Ł РУС

Журналіста Ігара Карнея перавялі ў магілёўскае СІЗА

12.04.2024 / 10:31

Nashaniva.com

Паспелі аддаць перадачу.

Ігар Карней у зале суда. Скрыншот відэа

Журналіста Ігара Карнея па этапе адправілі з Мінскага СІЗА-1, што на вуліцы Валадарскага, у Магілёўскае СІЗА, піша Радыё Свабода.

На «Валадарцы» Ігар Карней прабыў больш за 8 месяцаў. Таксама сваячка журналіста пацвердзіла, што раней ён абскардзіў вынесены яму прысуд.

«Ігара сёння этапуюць у Магілёў, там будзе ўвесь час падчас апеляцыі. Настрой нармальны, учора быў адвакат. Сёння яшчэ паспелі перадаць невялікую перадачу», — паведаміла сваячка Ігара Карнея.

22 сакавіка Мінскі гарадскі суд прызнаў Ігара Карнея вінаватым паводле ч. 3 арт. 361-1 КК («Удзел у экстрэмісцкім фармаванні») і прысудзіў 3 гады зняволення і штраф у памеры 20 тысяч рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула