БЕЛ Ł РУС

Наталля Качанава застаецца на сваёй пасадзе

12.04.2024 / 11:11

Nashaniva.com

Пасля таго, як у Савет Рэспублікі абралі і прызначылі новых дэлегатаў, там правялі галасаванне за старшыню.

Фота: Савет Рэспублікі

Інтрыгі не здарылася: па выніках таемнага галасавання абралі Наталлю Качанаву, якая і дагэтуль займала гэту пасаду.

У гэтым скліканні сенатарамі сярод іншага сталі мама Колі Лукашэнкі Ірына Абельская, галоўрэд «СБ. Беларусь сегодня» Дзмітрый Жук, трэнер лукашэнкаўскай хакейнай каманды Дзмітрый Баскаў.

Чытайце таксама:

«НІ дакладна сказала іх абодвух уключыць». Што за новая таямніца беларускай палітыкі?

Стала вядома, якімі аўтамабілямі валодаюць Качанава і сем'і яе дзвюх дачок

Абельская, Баскаў, Жук, Качанава — каго ад Мінска абралі ў Савет Рэспублікі

Каментары да артыкула