Касманаўты падарылі Лукашэнку гадзіннік. У ім ёсць адна сумная асаблівасць
12.04.2024 / 22:0
На гадзінніку, падораным Марынай Васілеўскай і Алегам Навіцкім, звяртае на сябе ўвагу адна дэталь.
Фота: Пул Першага.
На эмблеме напісаны прозвішчы касманаўтаў, якія ўдзельнічалі ў місіі з Марынай Васілеўскай. Прозвішча амерыканкі Трэйсі Дайсан напісана на англійскай мове, прозвішча Навіцкага, які ў палётах прадстаўляе Расію, — на рускай.
Лагічна было б меркаваць, што прозвішча першай беларускай касманаўткі будзе напісана па-беларуску. Але не — на гадзінніку і каробцы чамусьці напісана «Василевская», а не «Васілеўская».
@nashaniva Стала вядома, дзе ўсё ж вучылася касманаўтка Марына Васілеўская #космос #беларусь #образование #беларускаямова #белорусы #александрлукашенко ♬ Last Hope - Steve Ralph
Фота: Пул Першага.