Палітзняволеныя Вячаслаў Касцючык і Дзяніс Марусевіч выйшлі на волю
Ім прысудзілі па чатыры гады калоніі.
Вячаслаў Касцючык і Дзяніс Марусевіч. Фота: сацсеткі
У суботу вызваліліся Вячаслаў Касцючык і Дзяніс Марусевіч. Іх затрымалі яшчэ 11 верасня 2020 года, а пасля прысудзілі па чатыры гады калоніі.
Такі тэрмін абодва атрымалі за акцыю пратэсту, якая праходзіла 10 жніўня 2020 года ў Брэсце, піша «Вясна».
Вячаслаў і Дзяніс адбылі за кратамі 3 гады, 7 месяцаў і 2 дні.
Чытайце таксама:
Выйшаў на волю палітвязень Дзмітрый Тур
На волю выйшлі палітзняволеныя бацька і сын. Яны былі за кратамі са жніўня 2020 года