Знік тата дзяўчынкі з СМА, якой беларусы сабралі на самыя дарагія лекі ў свеце
UPD. Сяргей Церабавец знайшоўся
Знік Сяргей Церабавец — тата дзяўчынкі Лізы з СМА, якой зусім нядаўна беларусы сабралі грошы на самы дарагі прэпарат у свеце (адна ін'екцыя Zolgensma каштуе каля 1 мільёна 820 тысяч долараў). Паведамленне пра гэта з’явілася ў акаўнце дзяўчынкі ў інстаграме.
Сям'я Людмілы і Сяргея Церабаўцоў. Скрыншот са старонкі @liza_sma_sos
Апошні раз Сяргея бачылі 10 красавіка. Ён меў ехаць на аўтобусе з Гданьска ў Мінск, але раптоўна сувязь з ім знікла. Вядома, што ў польскім горадзе мужчына жыў у раёне Zaspa.
Сяргею 41 год, ягоны рост 170 сантыметраў, ён хударлявы. На правай руцэ ў яго татуіроўка «за вас».
Тых, хто нешта ведае пра Сяргея Церабаўца, просяць паведаміць яго жонцы. Дома мужчыну чакае трое дзяцей. Дарэчы, 5 красавіка адбылося тое, чаго ўся сям'я чакала доўгі час — Лізе зрабілі ін'екцыю Zolgensma.
Па інфармацыі «Нашай Нівы», мяжы з Беларуссю мужчына не перасёк.
Паведамленне з просьбай аб дапамозе ў пошуках Сяргея Церабаўца. Скрыншот са старонкі @liza_sma_sos
Сяргей Церабавец і Ліза. Скрыншот са старонкі @liza_sma_sos
UPD. Сяргей Церабавец знайшоўся ўранку 18 красавіка. Мы паведамім падрабязнасці, калі яны стануць вядомыя.
Чытайце таксама:
Беларусы сабралі вялізныя грошы на лекі для яшчэ адной дзяўчынкі з СМА
Мінздароўя расказала, колькі дзяцей са СМА ўжо атрымалі самы дарагі ў свеце прэпарат
У Беларусі ўпершыню зацвердзілі пратакол лячэння дзяцей са СМА
Лячыць дзяцей са СМА за кошт сродкаў бюджэту не атрымаецца — Мінздароўя