БЕЛ Ł РУС

Законапраект захавае тысячы і тысячы жыццяў — Зяленскі пракаментаваў рашэнне Палаты прадстаўнікоў ЗША

20.04.2024 / 21:19

Nashaniva.com

Украінскі лідар падзякаваў абедзвюм амерыканскім партыям за рашэнне, якое «ўтрымлівае гісторыю на правільным шляху».

Зяленскі і Байдэн. Фота: AP

«Дэмакратыя і свабода заўсёды будуць мець значэнне ў свеце і ніколі не пацерпяць паражэння, пакуль Амерыка будзе дапамагаць іх абараняць. Жыццёва важны законапраект аб дапамозе ЗША, прыняты сёння Палатай прадстаўнікоў, дапаможа прадухіліць распаўзанне вайны, захавае тысячы і тысячы жыццяў і зробіць абодва нашы народы мацнейшымі.

Справядлівы мір і бяспека могуць быць дасягнуты толькі дзякуючы сіле» — адзначыў прэзідэнт Украіны.

Зяленскі выказаў спадзяванне, што законапраекты будуць падтрыманыя ў Сенаце і накіраваныя на разгляд прэзідэнту Байдэну. «Дзякуй, Амерыка!»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула