На выбары ў Каардынацыйную раду падалі 13 спісаў з 280 чалавек
23.04.2024 / 10:37
Самы прадстаўнічы спіс у каманды Паўла Латушкі.
Самая прадстаўнічая каманда ў Паўла Латушкі. Фота: ОСЦ
На выбары ў каардынацыйную раду пададзеныя 13 выбарчых спісаў, усяго ў спісах 280 чалавек, паведамляе КР у сваім тэлеграм-канале.
1. «Салідарнасць» (лідар спіса — Георгій Дзмітрук) — 21 чалавек
2. «Закон і правапарадак» (Аляксандр Азараў) — 20 чалавек
3. «Незалежныя беларусы» (Максім Шабуцкі) — 17 чалавек
4. «Краіна для жыцця» (Віталь Савюк) — 17 чалавек
5. Каманда Латушкі і Рух «За свабоду» (Павел Латушка) — 47 чалавек
6. Блок Пракоп’ева — Ягорава (Вадзім Пракоп’еў) — 35 чалавек
7. «Еўрапейскі выбар» (Аляксандр Дабравольскі) — 37 чалавек
8. «Воля» (Вадзім Кабанчук) — 20 чалавек, парамілітарная арганізацыя
9. «Наша справа» (Роза Турарбекава) — 14 чалавек
10. «За годнасць беларусак» (Яраслаў Грыгор’еў) — 10 чалавек
11. «Моладзевы наступ» (Лізавета Пракопчык) — 15 чалавек
12. «Голас дыяспар — Адзінства па-над межамі» (Раман Кісляк) — 13 чалавек
13. «Хопіць баяцца» (Таццяна Мартынава) — 14 чалавек
Спісы налічваюць 280 чалавек. Выбарчая камісія займаецца верыфікацыяй спісаў. Выбары праз месяц і зоймуць тры дні.
Чытайце таксама:
Чаму дагэтуль ніхто не заняў месца Азарава ў Аб'яднаным пераходным кабінеце?
Усаў патрабуе, каб Ціханоўская пераабралася ў 2025-м
Рудзік падвёў сумныя вынікі працы Каардынацыйнай рады: «Фарш у мясарубку назад не заматаеш»